Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Бацькоўскі сход “Фарміраванне прававой культуры навучэнцаў і іх бацькоў. Закон, сям'я, дзіця: маральнае і прававое выхаванне дзяцей у сям'і"

Дата: 23 января 2016 в 13:15, Обновлено 26 января 2016 в 16:02
1 025 просмотров

У ДУА "Дабрынская сярэдняя школа Ельскага раёна" 22 студзеня адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход “Фарміраванне прававой культуры навучэнцаў і іх бацькоў. Закон, сям'я, дзіця: маральнае і прававое выхаванне дзяцей у сям'і”. На сход сабраліся бацькі, педагогі, прадстаўнікі РАНС, ІСН каб абмеркаваць актуальныя пытанні выхавання дзяцей, падлеткаў і знайсці эфектыўныя шляхі вырашэння існуючых праблем.

Шмат увагі надавалася праблеме здзяйснення правапарушэнняў непаўналетнімі школы. Падчас сустрэчы ішла гаворка пра вядзенне здаровага ладу жыцця, асаблівая ўвага ўдзялялася пытанням прафілактыкі ўжывання алкаголю, наркатычных сродкаў, тытуню, курыльных сумесей. Перад прысутнымі выступіла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Кохан А.Р., якая пазнаёміла законных прадстаўнікоў са статыстыкай правапарушэнняў па Ельскаму раёну, нагадала аб адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей

 

Намеснік начальніка РАНС па аператыўна-тэхнічнай рабоце Дошчыч Д.В. нагадаў прысутным аб неабходнасці захавання правілаў проціпажарнай бяспекі і ролі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў жылым памяшканні, раска<wbr style="font-size: 14pt; line-height: 1.6em;" />заў пра меры па прадухіленні гібелі дзяцей на пажарах. Усе прысутныя атрымалі кваліфікаваную кансультацыю па правілах паводзін у экстрымальных сітуацыях. 

Шмат увагі было ўдзелена непасрэдна ўзаемадзеянню сям’і і школы. Намеснік дырэктара па выхаваўч<wbr />ай рабоце Паўлоўская Т.М. падкрэсліла, што толькі ў цеснай садружнасці бацькоў і педагогаў можна дасягнуць добрых вынікаў у выхаваўчым працэсе. Належная ўвага ў школе надаецца пытанням прафілактыкі шкодных звычак, фарміраванню культуры здароўя і папярэджанні правапарушэнняў сярод непаўналетніх; выпрацавана сістэма ў рабоце па прафілактыцы сямейнага недабрабыту, па выяўленню дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Дырэктар школы Пазняк А.А. пазнаёміў законных прадстаўнікоў навучэнцаў з вынікамі адукацыйнага працэсу за першае паўгоддзе.

 

 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.