Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

История, традиции, достижения учреждения образования

Дата: 16 августа 2022 в 10:35, Обновлено 4 ноября 2023 в 11:08

Гісторыя Дабрынскай школы, згодна дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, бярэ пачатак з 1910 года. 11 снежня 1910 было адкрыта Дабрынскае аднакласнае народнае вучылішча. З таго часу мінула стагоддзе. Стагоддзе, насычанае рознымі гістарычнымі падзеямі. Школа чула рэагавала на кожную з іх. Але з манументальным пастаянствам была і засталася духоўным цэнтрам навучання і выхавання вёскі (цяпер аграгарадка) Дабрынь. Гэтае пастаянства вызначальнае і ў ідэйнай аснове развіцця Дабрынскай школы. Выхоўваць на нацыянальных традыцыях. Выхоўваць Чалавека і Патрыёта. Гэтаму спрыяе тое, што на працягу ўсяго свайго існавання наша школа беларускамоўная. Доказам правільнасці абранага шляху з’яўляюцца словы Міністра адукацыі РБ М. Радзькова, астаўленыя ў школьнай Кнізе Гонару пад час наведвання школы: “На такіх школах трымаецца нацыянальная сістэма адукацыі”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.