Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Музей

Дата: 4 марта 2021 в 12:35, Обновлено 22 октября в 20:17

Гісторыка-этнаграфічны музей дзяржаўнай установы адукацыі “Дабрынская сярэдняя школа Ельскага раёна”

Адрас: вул.Школьная 5,

247821 агр. Дабрынь

Ельскага раёна Гомельскай вобласці

Профіль: гісторыка-этнаграфічны

Кіраўнік музея: Касуха Святлана Валянцінаўна

                            Тэл. 8 (029) 833 09 46

Дата заснавання: 11 снежня 1990 г.

Плошча экспазіцыі: 87 кв.м.

Экспазіцыя музея:

  1. Вугалок баявой славы
  2. Вугалок малой радзімы
  3. Сялянскі падворак:
  • ткацтва і апрацоўка льну;
  • цяслярства;
  • бандарства;
  1. Сялянская хата

Найбольш каштоўныя экспанаты:

  • Салдацкія лісты (1943 г., 1944г.)
  • Газета “Праўда” (1941 г.)
  • Ганаровая грамата за актыўнае ваенна-патрыятычнае выхаванне, падпісаныя генералам П.І.Батавым і А.П.Марэсьевым.
  • Дзеючы ткацкі станок, жорны.

На базе музея працуе атрад-суполка “Спадчына”

Інфармацыя аб рабоце музея сістэматычна адлюстроўваецца на школьным сайце і ў перыядычным друку.

 

Характарыстыка гісторыка-этнаграфічнага музея

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Дабрынская сярэдняя школа Ельскага раёна”

    За шматвяковую гісторыю беларускі народ стварыў багатую і самабытную культуру, увасобленую ў цудоўных храмах, вежах, народным жыллі, святочным адзенні, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, традыцыйнай кухні, аграрных ведах і навыках, звычаях і абрадах.

    Няўмольны час і ваенныя ліхалецці, чарнобыльская катастрофа не пашкадавалі шматлікіх помнікаў нацыянальнай культуры, шэдэўраў самабытнай народнай творчасці.

    У гэтых умовах этнакультурныя традыцыі служылі свайго роду энергетычным рэсурсам, што дапамагаў адрадзіць разбураную гаспадарку і культуру, выжыць у экстрэмальных умовах і захаваць сябе як этнас. Жыццё ставіць перад намі шмат выпрабаванняў, сярод якіх няма амаль ніводнай, што сваімі каранямі не была б звязана з нашым гістарычным мінулым, з нашай спадчынай.

     Задума стварыць гісторыка-этнаграфічны музей з’явілася даўно, зыходзячы з той колькасці экспанатаў, што былі дастаўлены ў школу вучнямі, іх бацькамі, настаўнікамі. За некалькі месяцаў задума была здзейснена: былі пабудаваны на калідоры другога паверха школы сялянскі падворак і сялянская хата.

     Музей быў урачыста адкрыты ў гонар 80-годдзя школы 11 снежня 1990 года. У гэты дзень вучнямі старэйшых класаў было прэзентавана святочнае тэатралізаванае прадстаўленне “Беларуская хатка”.

    Як толькі заходзіш у музей, то адразу трапляеш у іншы, чароўны свет – на сялянскі падворак, дзе размешчаны рэчы, якімі карысталіся ў сваім побыце нашы продкі. Гэтыя рэчы, нібы дыхаюць цеплынёй працоўных рук, яны засталіся напамінам пра сваіх гаспадароў. Застаўся напамін і пра вёску Асавы, якая знікла пасля чарнобыльскай катастрофы.

    Экспазіцыя музея складаецца з некалькіх раздзелаў: Куток баявой славы, Куток малой радзімы, ткацтва і апрацоўка  льну, цяслярства, бандарства, сялянская хата.

     

       

    У першым раздзеле “Куток баявой славы” знаходзіцца стэнд з фотаздымкамі аднавяскоўцаў,  што абаранялі Радзіму ў час Вялікай Айчыннай вайны, і пошукавы матэрыял, а таксама архіўныя дакументы. У раздзеле “Куток малой радзімы” знаходзяцца тэматычныя матэрыялы, дакументы, альбомы “Наш край”, юбілейныя альбомы, летапісы класаў. Сабраны і сістэматызаваны матэрыял з’яўляецца добрым падспор’ем у вучэбна-выхаваўчай дзейнасці школы.

    Трэці раздзел “Ткацтва і апрацоўка льну” знаёміць з працэсам вырабу рэчаў з лёну. Сюды ўваходзяць церніца, грэбні, трапло, прасніца, матавілы,сукайла, кросны і іншыя экспанаты.

    Чацвёрты і пяты раздзелы “Цяслярства” і “Бандарства” прывабліваюць рэдкімі рэчамі, якімі карысталіся нашы дзяды і прадзеды пры будаўніцтве жылля або пры вырабе бочак, дзежак, ночваў. Гэта рубанкі, склюд, склобкі. Драўляны цыркуль, паўкруглая сякера,  нацягіч, уторыч, піла лучковая і іншыя. Экспедыцыйнай групай савета музея вядзецца пастаянная пошукавая работа па абнаўленню экспазіцыі музея.

    Цікавым і пазнавальным з’яўляецца пяты раздзел “Сялянская хата”. Яна складзена з бярвення, уваход пачынаецца з ганка, упрыгожанага цікавымі, выразанымі з дрэва ўзорамі, а над уваходам зроблена сонейка з цёплымі праменьчыкамі, якія саграваюць жыццё людзей. У куце хаты размешчана печ, у якой жарка гараць дровы і варыцца ежа ў гаршчках, на печы знайшлі сваё месца прас, бойка, зёлкі, цыбуля… Каля печы стаіць услон, на якім “расселася” дзяжа. Далей пастаўлены драўляны ложак і дзіцячая калыска, яны прыбраны прыгожымі посцілкамі, на падушках – вышытыя накідкі. У левым куце хаты знаходзіцца стол, засланы вышываным абрусам, а над сталом вісіць паліца, дзе зручна ўладкаваліся гліняныя міскі, гладышы, гаршкі, макацёр, гарнец, барыла і іншыя так неабходныя ў гаспадарцы рэчы.

   Сцены ў хаце ўпрыгожаны цудоўнымі саматканымі дыванамі, вышыванымі дарожкамі, ручнікамі, вісіць нацыянальнае мужчынскае і жаночае адзенне.

   У музеі налічваецца больш 250 экспанатаў асноўнага фонду і 27 дапаможнага. Музейны фонд пастаянна папаўняецца.

   За сваё існаванне ў музеі было праведзена шмат карысных спраў. Дзейнасць музея носіць пастаянны, сістэматычны характар работы па наступных накірунках:

  • навуковае камплектаванне;
  • арганізацыя выстаў, часовых экспазіцый;
  • пошукава-даследчая дзейнасць навучэнцаў на аснове музейных і архіўных матэрыялаў;
  • вучэбна-выхаваўчая работа.

     У выніку дзейнасці музея, атрада-суполкі “Спадчына”, стала традрадыцыяй правядзенне фальклорных свят, прэзентацый, этнаграфічных замалёвак, тэатралізаваных прадстаўленняў. Праводзяцца тэматычныя і аглядавыя экскурсіі для навучэнцаў школы, іх бацькоў, гасцей. Шырокую папулярнасць сярод школьнага калектыву і аднавяскоўцаў набылі персанальныя выставы майстроў-аднавяскоўцаў. Экспазіцыя музея – выдатны наглядны дапаможнік ва ўрочнай і пазакласнай дзейнасці школы для вывучэння гісторыі сваёй Радзімы, дзейсны сродак выхавання ў маладога пакаленння любові да роднага краю, гонару за нацыянальную культуру, народную творчасць. Выхоўваць дзяцей сапраўднымі патрыётамі – галоўная задача дзейнасці гісторыка-этнаграфічнага музея. І гэта задача паспяхова вырашаецца.

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.