Методическая работа

Дата: 5 ноября 2018 в 10:31, Обновлено 22 ноября 2025 в 09:36

Тэма: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па фарміраванні асобасных, метапрадметныя і прадметных кампетэнцый навучэнцаў.

Мэта: Забеспячэнне асобасна-прафесійнага развіцця педагога, фарміравання, развіцця і ўдасканалення яго прафесійных кампетэнцый, педагагічнага майстэрства і творчасці для паспяховай рэалізацыі адукацыйных задач у кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў.


Задачы:

- забяспечыць якасную рэалізацыю нарматыўных прававых дакументаў, метадычных рэкамендацый Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выніках вывучэння якасці агульнай сярэдняй адукацыі, праведзенага Нацыянальным інстытутам адукацыі, у адукацыйным працэсе;

- арганізаваць абмен вопытам па рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў, вывучэнні і выкарыстанні на практыцы дыдактычнага патэнцыялу візуальных сродкаў у сучасных тэхналогіях навучання;

- аказваць метадычную дапамогу ў арганізацыі работы з высокаматываванымі вучнямі па падрыхтоўцы да прадметных алімпіяд, інтэлектуальных і творчых конкурсаў, карэкцыйнай работы з вучнямі, якія маюць праблемы ў засваенні прадметных ведаў;

- садзейнічаць актыўнаму прыцягненню педагогаў да ўдзелу ў працы метадычных фарміраванняў, ўдзелу ў прафесійных конкурсах педагагічнага майстэрства, развіццё іх творчай ініцыятывы па абагульненні, апісанні і прэзентацыі ўласнага эфектыўнага педагагічнага вопыту праз публікацыі, удзел у праектах, атэстацыю.

  • Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў, настаўніка-дэфектолага, выхавальніка. Старшыня Канавод Наталля Уладзіміраўна.
  • Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў гуманітарнага накірунку. Старшыня Бяляк-Сакула Валянціна Вячаславаўна.
  • Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага накірунку. Старшыня Трошка Таццяна Уладзіміраўна.
  • Метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў. Старшыня Яцухна Іна Генадзьеўна

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.