Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсiя "Святынi Беларусi"

Дата: 28 ноября в 19:50, Обновлено 28 ноября в 19:54
23 просмотра

27 лістапада, у адзіны дзень бясплатнага наведвання музеяў навучэнцамі Дабрынскай сярэдняй школы здзейснены экскурсійны маршрут “Святыні Беларусі”.
Атрад “Вандроўнік” з класным кіраўніком Бяляк-Сакулай В. В.,
вучні, якія рыхтуюцца да алімпіяды па беларусскай мове і літаратуры, наведалі Веткаўскі музей стараверства і народных традыцый імя Ф. Р. Шклярава, пазнаёміліся з мастацкімі рамёствамі і культурай праваслаўнай вёскі і стараверскай Веткі XVI – пачатку XX стст. Увагу вучняў прыцягваў унікальны збор чаканных акладаў на кнігі і абразы, творы мясцовых “залатакузняцоў” разьбы па дрэве, аклады абразоў з бісеру, залачонае кіёцкае разьбярства. Дзеці пабачылі адзіны збор службовых малюнкаў і пропісі іканапісцаў, паслухалі цікавыя аповеды пра асобныя экспанаты, разгледзелі калекцыю рэгіянальнага тэкстылю.   Нікога не пакінулі абыякавымі старадрукаваныя кнігі: “Евангелле навучальнае” 1569 г., рэдкія выданні друку Івана Фёдарава, Пятра Мсціслаўца. Дзеці самі змаглі выканаць гравюру на друкарскім станку.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.