Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Неделя здоровья и спорта

Дата: 18 сентября 2018 в 15:25, Обновлено 18 сентября 2018 в 15:32
516 просмотров

Аналіз  правядзення Тыдня здароўя і спорту.

 З мэтай папулярызацыі прапаганды спорту як актыўнага, здаровага ладу жыцця, далучэння вучняў да спорту і здароўя  з 10 па 15 верасня ў школе праходзіў фестываль “Тыдзень здароўя і спорту”.  У мерапрыемствах тыдня прынялі ўдзел навучэнцы 1-11 класа, класныя кіраўнікі, настаўнікі, работнікі школы, бацькі. Тыдзень пачаўся з урачыстага адкрыцця і акцыі “Выбірай спорт і здароўе”- адказны за правядзенне А.В.Старжынскі.

        Традыцыйна ў школе карыстаюцца папулярнасцю спаборніцтвы па шашкам і шахматам (праведзены Бяляк – Сакулай В.В.). Для падлеткаў школы ўжо стала прывычным карыснае баўленне часу за спартыўнай інтэлектуальнай гульнёй.

                      Пад кіраўніцтвам Н.М. Алешка на добрым арганізацыйным узроўні прайшлі спаборніцтвы для дзяцей малодшага школьнага ўзросту “Мае першыя рэкорды” У правядзенні мерапрыемства непасрэдную дапамогу аказаў старшыня бацькоўскага камітэту С.У.Ясімчык. Малодшыя школьнікі з захапленнем і цікавасцю ўдельнічалі ў спаборніцтвах, стараліся паказаць сваю спрытнасць і хуткасць.       

Адказна падыйшлі да падрыхтоўкі тэматычных інфармацыйных гадзін “Беларусь алімпійская” класныя кіраўнікі 1-11класаў. Адпаведна ўзростаў выхаванцаў былі падрыхтаваны агляды спартыўных дасягненняў Беларусі, праведзены завочныя знаёмствы “Героі алімпу” (6кл.кл.кір І.Г.Яцухна) , інфармацыйны калейдаскоп “Ад малых рэкордаў да вялікіх перамог” (9 клас, кл.кір. Т.М.Паўлоўская).

      Запамінальным і захапляльным прайшоў Марафон здароўя, у якім прынялі ўдзел вучні (5-11кл.), настаўнікі, работнікі школы, бацькі. Дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні аказалі работнікі Дабрынскага КСЦ, запрашалі да ўдзелу старшыню Дабрынскага сельскага савета. “Хочаш, каб выхаванцы ўзялі прыклад-пакажы яго!”, менавіта такому прынцыпу адпавядала правядзенне мерапрыемства. Увесь педагагічны калектыў на чале з дырэктарам (акрамя адсутных па ўважлівым прычынам) апранулі спартыўную форму і прынялі ўдзел у марафонскім забегу. Непасрэдны ўдел у падрыхтоўцы і правядзенні марафона прыняў старшыня бацькоўскага камітэту С.У.Ясімчык. Паколькі марафон браў свой пачатак ад цэнтра аграгарадка (урачыстае адкрыццё і прывітанне ўдзельнікаў марафону адбылося на плошчы аграгарадка) і працягваўся па цэнтральнай вуліцы Ленінская, безумоўна, мерапрыемства выклікала цікавасць у жыхароў агр.Дабрынь, што мела па сутнасці ўздеянне і на аднавяскоўцаў па папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Пераможцам марафона (дыплом 1 ступені) стаў настаўнік фізічнай культуры. Дыпломам 2ступені быў узнагароджаны Духноўскі Сяргей (вуч.11класа). Дыплом 3 ступені атрымаў Дворак Артур (вуч. 6 класа)

Традыцыйна па завяршэнні Тыдня здароўя і спорту ўсе вучні школы прынялі актыўны ўдзел у Асеннім кросе. Адказным за правядзенне быў настаўнік фізічнай культуры Старжынскі А.В. Дапамогу у правядзенні мерапрыемства аказалі Неўмяржыцкая Д.С., Алешка Н.М. У асеннім кросе прынялі ўдзел навучэнцы 1-11класаў. Дзеці з хваляваннем, прыкладаючы максімум намаганняў пераадольвалі дыстанцыі. Судзейская каманда на чале з дырэктарам школы вялі пратаколы спаборніцтваў і вызначалі перамажцаў, якія прадстаўлялі школу на раённых спаборніцтвах “Шкаліяда”.

На штотыднёвай лінейцы 17.09 намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце падвяла вынікі фестывалю “Тыдзень здароўя і спорту”, дырэктар узнагародзіў пераможцаў спартыўных спаборніцтваў.

Можна адзначыць, што ўсе запланаваныя мерапрыемствы былі праведзены на дастаткова добрым узроўні. Уласны прыклад – гэта самы дзейсны метад прапаганды здаровага ладу жыцця. Таму калектыўная форма  правядзення “настаўнікі- вучні – бацькі” будзе практыкавацца і надалей пры правядзенні масавых спартыўных мерапрыемстваў. Апраўдана мэтазгодным можна лічыць правядзенне такіх мерапрыемстваў па-за межамі школы, што будзе садзейнічаць яшчэ большай папулярызацыі здаровага ладу жыцця.

  

    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.