Урок памяці “Ёсць памяць, якой не будзе канца”

Дата: 10 января 2019 в 19:37, Обновлено 14 января 2019 в 17:09
343 просмотра

11 студзеня ў школе пройдзе Урок памяці “Ёсць памяць, якой не будзе канца”, прысвечаны Дню вызвалення Ельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сумеснымі намаганнямі вайскоўцаў і партызан 11 студзеня 1944 года горад Ельск і ўвесь раён былі цалкам вызваленыя ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Кошт гэтай перамогі - тысячы чалавечых жыццяў салдат, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў. Яны загінулі за нашу будучыню, за будучыню сваіх родных і блізкіх.

Дзень 11 студзеня ўвайшоў у гісторыю, як дзень вызвалення Ельскага раёна ад фашысцкіх захопнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.